"Ехала Каляда ў чырвоным вазочку"

11.01.2024
Кожны высокаадукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі і звычаі свайго народа. Таму трэба ўсвядоміць, што чым болей нацыянальнага у выхаванні, тым мацней, духоўна багацей нацыя. Э Адзін з выхаваўчых сродкаў, які дазваляе з'яднаць нацыянальныя (дзяржаўныя) інтарэсы дзіцяці, — народныя святы і абрады. Народныя святы і абрады маюць свае адметнасці: калектывізм, перажыванне людзьмі аднолькавых эстэтычных пачуццяў, выяўленне і паказ здольнасцяў, яскравая, гульнявая форма правядзення, эстэтычнае афармленне і інш. Дзякуючы ім здзяйсняецца рознабаковае выхаванне дзяцей. Народныя святы і абрады гэта сродак рознабаковага выхавання дзяцей старэйшага дашкольнага узросту, якія фарміруюць свабодную, духоўную і творчую асобу.

Сення разам з Гаспадаром і Гаспадыняй выхаванцы ветліва сустракалі гасцей, спявалі калядныя песні, гралі на музычных інструментах, гулялі у народныя гульні.

 

 

На свята завіталі калядоўшчыкі, Мядзведзь, Цыганка, і галоўная гераіня свята, Каза- сімвал урадлівасці і дабрабыту.

Каза весела скакала, танцавала, а потым раптоўна заціхла і упала на падлогу. Калядоўшчыкі  спрабавалі ажывіць казу смачнымі пачастункамі. Толькі гаспадыні гэта ўдалося.

Свята атрымалася вясёлым і цікавым. Дзеці атрымалі станоўчыя эмоцыі і ўражанні. Нашы выхаванцы больш даведаліся пра народнае фальклорнае Свята, адчулі яго каларыт, дакрануліся да беларускай народнай культуры.

І, канешне, усе пачаставаліся смачнай традыцыйнай каляднай ежай.